- буслянка
- буслянка, -і
ж.
разм.
Гнездо аиста.Пад навальнічны подых рэзкі я пад буслянкаю стаю і ў ціхай вёсачцы палескай сябе малога пазнаю. Панчанка. На адной з дзвюх бліжэйшых ліп хаваецца ў кроне буслянка. Брыль. Таполі аднолькавыя, але на адной з іх - буслянка, а на другой - вароняе гняздо. Кулакоўскі.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.